Мастацкая выстава "Шок і арт" адкрылася ў Мінску

16 октября 2018

Мастацкая выстава "Шок і арт" адкрылася ў фае Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Малады мастак Павел Расолька шакіруе сваім містычным мастацтвам перш за ўсё людзей, якія прыйшлі у тэатр. Павел займаецца жывапісам больш за 10 гадоў. Калісьці хобі з часам перарасло ў прафесійную працу. Магчымасць шчыра выказаць праз фарбы своеасаблівы погляд на падзеі і вобразы, якія знаходзяцца побач.

Першая персанальная выстава Паўла Расолькі адбылася тры гады таму, пасля ён неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх экспазіцыях. Убачыць выставу можна да 15 лістапада.