Мастацкая галерэя адкрылася ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"

23 сентября 2019

Пятнаццаць мастакоў у розных стылях, жанрах і тэхніках прэзентуюць сучаснае мастацтва Беларусі. У экспазіцыі - каля пяцідзесяці работ: скульптуры, карціны, калажы і фотаздымкі. Сярод аўтараў як маладыя, так і мэтры: Марыя і Мікалай Ісаёнкі, Сяргей Малішэўскі, Алесь Фалей і многія іншыя.

Мастацкая галерэя размешчана ў бізнес-цэнтры індустрыяльнага парка. Яе наведваюць бізнесмены Кітая і іншых краін, а таксама замежныя дэлегацыі.

Бай Мін, намеснік гендырэктара кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка: "Стварэнне галерэі - гэта першы крок. Мы плануем знаёміць нашых гасцей і работнікаў з беларускім мастацтвам і праводзіць сустрэчы з аўтарамі работ, каб іх ведалі не толькі ў сябе на радзіме, але і за мяжой. Я лічу, што для культуры няма межаў, і людзі, якія захапляюцца мастацтвам, лепш разумеюць адно аднаго. Нас аб'ядноўвае сумесны праект "Адзін пояс і адзін шлях", дзе мы плануем унесці свой уклад у развіццё культуры абедзвюх краін".

У планах паказаць у галерэі кітайскае мастацтва, як традыцыйнае, так і сучаснае. Убачыць работы могуць усе ахвотнікі.