Мастацкая экспазіцыя Галіны Левінай у Вілейскім краязнаўчым музеі

14 апреля 2020
Горад, напісаны крокамі. Мастацкая экспазіцыя Галіны Левінай  у Вілейскім краязнаўчым музеі. У выставачнай зале пяць дзясяткаў аўтарскіх работ архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі. На палотнах гарады, “напісаныя крокамі”, так што яны літаральна “выхаджаныя” аўтарам. Алоўкі, пастэль, туш, фламастар і блакнот былі абавязковымі спадарожнікамі вандровак Левінай. У “партрэтах” будынкаў - стары Мінск, музычны завулак, вуліцы і вокны Віцебска. Кожны твор - асабісты погляд аўтара.