Хрустальныя кубкі, падобныя да радзівілаўскіх, узнаўляюць у Ракаве

22 ноября 2014
Сярод рарытэтных вырабаў ёсць копіі фамільнага посуду Агінскіх з радавым гербам. Пакуль у майстэрні рамонт, але працу не спыняюць. На паліцах ужо гатовыя хрустальныя кубкі з выявай беларускіх пейзажаў і дзікіх жывёл. Аляксандра Драгун пабывала ў майстэрні.

Беларускія пейзажы Васіль Рубцоў малюе на хрусталі. Для аматараў палявання - кубкі з дзіком ці аленем, для прыхільнікаў рыбалкі - фарэль, карась ці карп. Праўда, замест пэндзля ў мастака шліфавальныя прылады.
Васіль Рубцоў, майстар гравіроўкі па шкле: Яны маюць розныя формы і кожнае кола робіць свае штыршкі. І ўсё. Бярэш і псуеш паверхню хрусталю. Гэтымі коламі дзынь-дзынь, і атрымліваецца малюнак. Калі псуешь добра і дакладна, то і атрымліваецца малюнак добры.
Аснову - хрустальныя кубкі розных формаў і памераў - майстру вырабляюць на заводзе. А затым ён па роўнай паверхні выразае малюнак.
Дзясяткі хрустальных і шкляных сервізаў пакуль захоўваюць у адным серванце. Некаторыя на паліцах, а гэты набор - у атласнай скрыні. Ён асаблівы. Формы падобныя да вырабаў з гуты Радзівілаў. Каб узнавіць княжацкія келіхі, спатрэбіліся 3 гады.
Гэты праект пакуль у распрацоўцы. Ідэя у тым, каб выгрывіраваць на кубках сонейка, лясы і рэкі - усё гэта пад белымі крыламі бусла, які лунае ў нябёсах.
Пакуль майстэрня знаходзіцца на мадэрнізацыі. Хутка ў Ракаў перавязуць станкі і неабходныя інструменты дзеля ўвасаблення новых ідэй.
Васіль Рубцоў, майстар гравіроўкі па шкле: Узнікла такая ідэя - зрабіць нашы старажытныя знакі і перанесці на посуд для штодзённага ужывання. Гэта знак старажытны - па-нашаму - дзед і баба. Дзед і баба не значыць, што старыя, а мужчынскі і жаночы пачатак.
Шкляных спраў майстар перадае вопыт сыну. Алесь па адукацыі праекціроўшчык, але бляск хрустальных вырабаў натхніў на творчасць. Год працуюць у тандэме.
Васіль Рубцоў узнавіў фамільны посуд з радавым гербом Агінскіх. Цяжка ўявіць, што копіі створаны толькі па малюнках. Хрустальныя кубкі і куфлі майстар стварыў да 250-годдзя знакамітага кампазітара.