Сёння ў сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно адбыўся вернісаж плакатаў.
Яны прысвечаныя савецкім стужкам даваеннага перыяду, сярод іх - "Лясная быль", "Палескія рабінзоны", "Чалавек у футляры", "Маё каханне", "Гатэль "Савой", "Да заўтра". Па маляўнічых малюнках можна прасачыць эвалюцыю нашага кіно - ад нямога да гукавога. У 20-30-х плакат быў адным з самых эфектыўных спосабаў рэкламы, і над пярэстымі афішамі працавалі высокакваліфікаваныя мастакі-графікі, дызайнеры-канструктывісты. Сярод экспанатаў выставы - і праца заснавальніка савецкага поп-арта - аднаго з братоў Стэнбергаў.
Калекцыя даваенных кінаплакатаў збіралася на працягу 15-ці гадоў і экспануецца ў такім аб'ёме ўпершыню за 75 гадоў. На выставе прадстаўлены не арыгіналы, а рэпрынты, дэманструецца каля 3-х дзясяткаў афіш.













