Хор дырыжораў упершыню выступіў у Брэсце

6 июля 2019

Віват, музыка! Хор дырыжораў упершыню выступіў у Брэсце. Падзея - унікальная. Такое ў музычным свеце здараецца раз на некалькі гадоў. 

Так незвычайна ў Брэсце адкрылася летняя харавая акадэмія. У горад прыехалі больш за сто дырыжораў з трох краін: Беларусі, Расіі, і Латвіі. Яны будуць абменьвацца вопытам. На адукацыйным практыкуме пройдуць майстар-класы, лекцыі і харавыя зарадкі. Сярод удзельнікаў форуму - кіраўнікі цэлых школ па харавым мастацтве. Так, у Брэст прывезлі візантыйскія спевы. Царкоўна-пеўчая школа з Пецярбурга ўзнаўляе і перакладае старадаўнія нотныя рукапісы. І ў брастаўчан будзе рэдкая магчымасць ўжывую пачуць, як спявалі ў цэрквах сотні гадоў таму.

Летняя харавая акадэмія будзе працаваць да канца тыдня. А завершыцца форум вялікім заключным канцэртам.