Хакеісты, біятланісты і фрыстайлісты - у акварэлі

10 мая 2018

У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка "Пасябруй са спортам". Стартаваў праект увосень мінулага года. Гэтым разам арганізатары атрымалі больш як 182 тысячы твораў вучняў. 70 прац дайшлі да фіналу.

Аляксандра Герасіменя, трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па плаванні:

"Тое, што дзеці ўдзельнічаюць актыўна ў такіх конкурсах, гэта ўжо гаворыць само за сябе. Значыць, яны таксама жадаюць быць часткай гэтага спартыўнага свету. Таму, магчыма, яны пачынаюць пакуль так і такім чынам выяўляюць свае эмоцыі. А магчыма ў будучыні яны таксама стануць вялікімі спартсменамі, якія будуць абараняць гонар нашай краіны. І мы потым зможам параўнаць: пачынаўся шлях так, а скончыўся менавіта так".

Ксенія Валахановіч, памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: "Сам конкурс праходзіць ужо чацвёрты раз. Мы яго праводзім раз у два гады сумесна з Міністэрствам адукацыі і іншымі арганізатарамі. Але, першым чынам, Міністэрствам адукацыі. Яно робіць вялізную колькасць працы папярэдняй. Таму што конкурс пачынаецца з рэгіёнаў, з вёсак і гарадоў і даходзіць да рэспубліканскага фіналу. Гэта значыць 70 прац - гэта ўжо фіналісты. Іх ужо можна ўсіх лічыць пераможцамі".

На аснове гэтых малюнкаў будуць выраблены і размешчаны па ўсёй Беларусі тэматычныя білборды.