ХХV Міжнародная кніжная выстава сёлета праходзіць пад знакам Года малой радзімы

1 марта 2018

Гэта тэматыка вызначыла мерапрыемствы не толькі беларускіх, але і замежных удзельнікаў. Бо кожны з 360 экспанентаў падрыхтавалі праекты аб каларыце роднага краю. Выдавецкі дом "Звязда" прэзентаваў навінку: кнігу "Святыя крыніцы Белай Русі". Зборнік - вынік шматгадовых экспедыцый па Беларусі, абагульніў звесткі аб усіх жывых крыніцах нашай зямлі - шматвяковых, авеяных легендамі, і новых - якія з'явіліся разам з адраджэннем хрысціянскіх храмаў.

Выдавецкі дом "Звязда" - адзін з самых актыўных удзельнікаў Міжнароднай кніжнай выставы. Усе выданні холдынга прадстаўленыя не толькі стэндамі сваёй перыёдыкі, але і літаратурна-музычнымі праграмамі, прэзентацыямі і іншымі інтэрактыўнымі акцыямі.