ХХХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрыўся ў Віцебску

16 ноября 2017

Юбілейны форум аб'яднаў артыстаў больш чым з дзесяці краін. У праграме адразу некалькі спектакляў, творчыя сустрэчы і майстар-класы. Галоўная падзея - конкурс сучаснай харэаграфіі. У ім прымуць удзел беларускія калектывы. Журы танцавальнага спаборніцтва ўзначальвае Раду Паклітару.

Стартавала насычаная фестывальная праграма кінапаказам. Гледачы ўбачылі карціну "Пасля цябе". Фільм пра лёс таленавітага танцора. Галоўную ролю выканаў народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў.

У рытме сучаснага танца абласны цэнтр будзе жыць да канца тыдня. Імёны пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прэмій конкурсу стануць вядомыя падчас урачыстага закрыцця форуму.