ХХ Дні пісьменства рыхтуецца адкрыць Быхаў

28 августа 2013

Гэта ўжо трэці горад у Магілёўскай вобласці, які становіца літаратурнай сталіцай года. Навуковыя канферэнцыі, выставы новых выданняў, рыцарскі фэст і танец XVII стагоддзя. Упершыню ў Быхаве збяруцца прадстаўнікі ўсіх гарадоў, дзе ўжо адзначаліся Дні пісьменства, і нават чакаюцца рэкорды.


Што будзе самым цікавым, раскажа Юлія Чаргінец.


Літаральна праз некалькі дзён Быхаў стане навукова-пісьменніцкім форумам. Прыедуць прызнаныя асобы сучаснай літаратуры і навічкі. Лепшыя празаікі, паэты, драматургі атрымаюць Залатых купідонаў - крылатую статуэтку - паказчык папулярнасці пісьменніка.


Дні пісьменства сталі нагодай для раскопак гістарычных помнікаў. Упершыню даследаваны Быхаўскі замак - некалі рэзідэнцыя Хадкевічаў і Сапегаў. За некалькі месяцаў археалагічных пошукаў знойдзена каля 7 тысяч артэфактаў. Рэканструюецца адзіная ў нашай краіне сінагога, якая да 2018 года павінна стаць Нацыянальным музеем культуры яўрэйства.


І не толькі архітэктурныя, а і летапісныя помнікі да свята набылі новы фармат.


Напрыклад, двухтомнае факсімільнае выданне Баркулабаўскага летапісу.


Гэты ж помнік, толькі ў бронзе ўзнікне ў цэнтры Быхава разам з Алеяй гарадоў - сталіц Дня пісьменства. Быхаўчане пойдуць на рэкорд. Над горадам развернецца флаг Беларусі выключных памераў. На свята чакаецца прыезд каля 20 замежных дэлегацый.


Ужо заўтра пачнецца духоўнае асвячэнне свята. Традыцыйна напярэдадні адкрыцця Дня пісьменства з афіцыйнай сталіцы Беларусі ў літаратурную рушыць экспедыцыя Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.