Хелена Мерааі з беларускімі артыстамі сёння адправіцца ў Тбілісі

14 ноября 2017

Хелена Мерааі выступіць на Днях культуры Беларусі ў Грузіі. Прадстаўніца нашай краіны на дзіцячым "Еўрабачанні" сёння адправіцца ў Тбілісі разам з папулярнымі беларускімі артыстамі. Хелена выканае конкурсную кампазіцыю "Я самая". Афіцыйная беларуская дэлегацыя на "Еўрабачанне" адправіцца ў Грузію ў нядзелю. Традыцыйна каманда прывязе промапрадукцыю для журналістаў і фанатаў конкурсу - маляўнічыя буклеты, дыскі, постэры, эксклюзіўны пазл і каляндар з Хеленай.