Хелена Мерааі працягвае актыўную падрыхтоўку да конкурсу

29 сентября 2017

Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" - Хелена Мерааі - працягвае актыўную падрыхтоўку да конкурсу.

Сёння адбылася фотасесія. Перад камерамі юная артыстка паўстала ў эксклюзіўных уборах ад беларускага дызайнера. Зараз ідзе праца і над стварэннем еўравізійнага гардэроба выканаўцы для з'яўлення на сцэне і на чырвонай дывановай дарожцы. Зробленыя сёння здымкі ўпрыгожаць промапрадукцыю, з якой беларуская дэлегацыя адправіцца на конкурс у Грузію. У промапакеце будуць традыцыйныя буклеты, дыскі, паштоўкі, постары, а таксама ўнікальны пазл і каляндар.

Таксама плануецца стварэнне англамоўнай версіі песні "Я самая". Над тэкстам працуе вядомая выканаўца Рыта Дакота. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі.