Тэматычныя калекцыі да Вялікадня з Мінскай вобласці. Стылізаваныя сувеніры з гліны падрыхтвалі на заводзе ў Радашковічах. Маленькіх анёлаў, чайныя наборы і іншыя прадметы посуду упрыгожваюць уручную ў розных тэхніках. Над афармленнем кожнага працуюць адразу некалькі спецыялістаў. Святочныя калекцыі тут кожную вясну дапаўняюць.
Штодзень вырабляюць некалькі тысяч керамічных прадметаў дэкору і посуду. Частка - выключна хендмейд. Фарміраваць вырабы дапамагаюць і спецыяльныя робаты. Спалучаючы розныя тэхнікі, распрацоўваюць новыя нестандартныя калекцыі.
Такія вырабы запатрабаваныя і за мяжой. Посуд з Радашковічаў адпраўляецца ў Расію, Польшчу, краіны Прыбалтыкі. Летась пастаўкі наладзілі і ў ЗША.
Керамічныя сувеніры да Вялікадня вырабляюць у Радашковічах
15 апреля 2020













