Кожны тыдзень у Мінску праводзяць экскурсіі ў мінулае

27 июля 2015

Паглядзець на Мінск вачыма князёў XVIII стагоддзя. Кожны тыдзень у сталіцы праводзяць экскурсіі, падчас якіх можна ўбачыць знаёмы горад з іншага боку і спазнаць яго тайны. Пра тое, аб чым не распавядаюць у падручніках па гісторыі, раскажа Юлія Грызунт.

Толькі на гэтых экскурсіях раскажуць пра тое, чаго няма у падручніках гісторыі. Праект "Вандроўкі ў мінулае" спецыялізуецца на цікавых фактах, якія звычайна публікуюць як зноску. Паўлу Дзюсекаву прыйшлося правесці ў архівах і бібліятэках не адзін тыдзень. Напэўна, таму дзіўныя гісторыі экскурсавода сапраўды запамінаюцца.

За 3 гады на такіх “Вандроўках у мінулае” пабывалі больш за тысячу чалавек. Тут і гісторыя Старога горада -- на беразе Свіслачы Павел расказвае, як рос калісьці маленькі горад. Да кожнай гісторыі ў экскурсавода ёсць малюнкі і цікавыя факты. На месцы сучасных офісаў і шматпавярховак - першая і адзіная ў Беларусі сінагога або млыны.

Але больш за ўсё турыстаў звычайна на экскурсіі па Лошыцкім парку.

Пасля рэстаўрацыі Лошыцкі парк стаў адным з любімых месцаў мінчан. Яны прыязджаюць сюды адпачываць і катацца на веласіпедах. Але далёка не кожны з іх ведае, якія сакрэты на самай справе ўтойвае гэта дзіўнае месца.

Нарэшце, менавіта тут жыве адзіны ў Мінску прывід, а яшчэ можна пабачыць расліны з усяго свету. Тут рос і шлюбны дуб, які, паводле легенды, выконвае жаданні дзяўчат. Да яго можна звярнуцца і зараз. Але галоўны аб’ект увагі ў Лошыцы – старадаўняя сядзіба.

Павандраваць у мінулае можна кожны тыдзень. Расклад экскурсій Павел выкладае у сацыяльныя сеткі. Дарэчы, усе сабраныя грошы ідуць на прытулкі для жывёл.