Казанскі акадэмічны рускі тэатр выступіць з гастролямі ў Мінску

20 июня 2023

Пекін, Марсель, Хельсінкі, а хутка і беларуская сталіца. У верасні ўпершыню з гастролямі ў Мінску Казанскі акадэмічны рускі тэатр. На працягу двух тыдняў на сцэне Купалаўскага лепшыя пастаноўкі пакажа Вялікі драматычны тэатр імя Качалава.

Адкрые першы гастрольны дзень прэм'ерны спектакль "Рэвізор" паводле твора Гогаля.

Казанскі тэатр адзін з найстарэйшых у Расіі. Больш чым дзве сотні гадоў здзіўляе арыгінальнымі рэжысёрскімі рашэннямі, у рэпертуары 45 спектакляў на аснове рускай і сусветнай класікі, а таксама сучаснай драматургіі.