Кавер-група "Мінскае мора"

28 февраля 2016

Ёсць мелодыі з мінулага, а ёсць хіты на ўсе часы! Першыя - як засохлы бутон між лістоў старой кнігі, а ў другім выпадку - само жыццё!

Дакладна так! Можа змяняцца аранжыроўка, але сама песня гучыць з пакалення ў пакаленне. І вось ужо ўнук слухае тое, пад што танцаваў яшчэ яго дзед.

Шэдэўры адкрываюць поле для эксперыменту, і такой магчымасцю паэксперыментаваць удала скарысталіся нашы сённяшнія госці. Найпапулярнейшы ў Беларусі кавер-бэнд "Мінскае мора" - у "Галоўным эфіры"!