Карціны з арт-цэнтра імя Марка Роткі ў Мінску

13 февраля 2020
Латвійска-беларускі мастацкі праект адкрыўся ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску на Някрасава, 3. У экспазіцыі прадэманстраваны работы трох латвійскіх мастачак, абстрактных экспрэсіяністак, натхнёных пейзажамі. Яны аб'яднаны пачуццём прыналежнасці да творчасці мэтра латвійскай абстракцыі Марка Роткі.

Работы з Латвіі можна ўбачыць да 8 сакавіка. Гэта ужо трэці сумесны беларуска-латвійскі праект з арт-цэнтрам імя Марка Роткі, дзе у адказ праходзяць выставы беларускіх сучасных мастакоў.