Карціны Мікалая Назарчука прэзентуюць сёння ў галерэі Міхаіла Савіцкага

27 марта 2019

Кветкі для Алаізы Пашкевіч і партрэт Коласа ў Прылуках. Палотны майстра беларускага жывапісу Мікалая Назарчука прэзентуюць сёння ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Разнапланавая экспазіцыя ў такім маштабе выстаўляецца ўпершыню. Гэта пасмяротнае прысвячэнне мастаку і рэтраспектыва ў пяць дзясяткаў гадоў яго працы. Ветэран Вялікай Айчыннай адлюстраваў з дапамогай станковай графікі і ваенныя фрагменты. У 16 гадоў ён стаў камандзірам узвода сапёраў, а ў 60-х увайшоў у склад Саюза мастакоў СССР. На выставе больш за сто нацюрмортаў, гістарычных краявідаў і партрэтаў легендарных дзеячаў Беларусі.

Назарчук быў адным з найстарэйшых мастакоў краіны, ён памёр у 91 год. Палотны майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, а таксама ў асабістых калекцыях Расіі, Польшчы і Францыі.