Карціны на драўляным палатне сваімі рукамі стварае майстар з Валожына Міхаіл Станкевіч

12 ноября 2019
Непаўторныя і жывыя карціны на драўляным палатне сваімі рукамі стварае майстар з Валожына  Міхаіл Станкевіч. Сваю першую працу зрабіў яшчэ падлеткам. А ў статусе прафесіянала - больш за 20 гадоў. Любімы напрамак - прыродныя матывы. Як нараджаюцца  трохмерныя  драўляныя шэдэўры,  убачыла Наталля Кезік.

Сваю першую карціну - рыбацкая лодка на беразе ракі - Міхаіл Станкевіч выразаў на бацькоўскай шафе яшчэ  падлеткам. Працаваць разцамі прафесійна пачаў гадоў 20 таму. Але за працай кіраўніком гаспадаркі на хобі часу не заставалася. Даць волю творчаму палёту атрымалася на заслужаным адпачынку. Зараз у арсенале мастака па дрэве - больш за сотню карцін. 


Цэлы год майстру спатрэбіўся, каб стварыць яго самую вядомую карціну "Тайная вячэра" 

Памер драўлянага палатна - 130х100 сантыметраў. Выканана ў трохмернай тэхніцы. Кожную дэталь і кожны штрых аўтар тут прадумваў дасканала, а карціну збіраў па частках. Так атрымалася стварыць эфект прысутнасці.
 

У сваёй працы Міхаіл выкарыстоўвае драўляныя дошкі - пераважна ліпавыя

Карціну спачатку наносіць ад рукі альбо з дапамогай капіркі. А затым палатно «выразае» жалезнымі разцамі - іх у арсенале больш за поўсотні - рознай формы, канфігурацыі і таўшчыні. Натуральныя карціны валожынскага мастака можна знайсці на кірмашах майстроў, ёсць экспанаты і ў прыватных калекцыях Літвы, Польшчы, Латвіі, Расіі. 

Многія ідэі для выразаных пейзажаў аўтар змалёўвае на яве

Другое хобі майстра - сплавы па беларускіх рэках. Вандраваць па вадзе ён пачаў 15 гадоў таму. Адтуль прывозіць фотаздымкі некранутай прыроды - іх затым і ўвасабляе на драўляным палатне. 
Ёсць у майстра адна бясконцая работа  - генеалагічнае дрэва сям’і Станкевіч. Пачынаецца яно з 1700 года. І, спадзяецца Міхаіл,  завершаць карціну яго нашчадкі  праз некалькі стагоддзяў.