Карціны, якіх ужо няма

10 августа 2017

Sand-art або пясочную графіку напярэдадні прадэманстравалі мастакі з Расіі, Украіны і Беларусі ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Творы можна ўбачыць як жыўцом, так і на фота.

Колькі пяску неабходна майстрам для стварэння адной анімацыі - даведалася Дар'я Тарасава. Арт-аб'екты, якіх больш няма. На фота - зніклыя карціны. Творы самага недаўгавечнага віду мастацтва - пясочнай графікі. Галерэя "Універсітэт культуры" сабрала работы 38 мастакоў, якія верныя адносна маладому віду мастацтва. Пескаграфія зарадзілася толькі ў 70-я.

У залежнасці ад канцэпцыі сыпкай анімацыі кожны мастак выкарыстоўвае пэўны від пяску. Калі дробны кварцавы робіць сюжэт расплывістым, то буйназярністы надае карціне выразнасць ліній. У асноўным майстры пясочнага жывапісу працуюць рукамі, толькі зрэдку выкарыстоўваюць пэндзлі.

Стол, шкло, падсвет рознай яркасці і магутны праектар - такі набор прылад пяскографа. Яны дазваляюць іграць святлом і ценем. Транслюе малюнак публіцы камера, замацаваная над сталом. За тэхнічныя працэсы адказвае асістэнт мастака. Для жывога перформансу, гэта значыць стварэння мультыплікацыі, мастакам неабходна каля кілаграма пяску. Хоць сустракаюцца і эксперыменты - замест пяску майстры часам выкарыстоўваюць каву.

Склад мыслення пяскографаў можна параўнаць з шахматыстамі. Кожнае іх дзеянне пралічана на 5 крокаў наперад. У рэжыме рэальнага часу ў мастакоў няма права на памылку. Таму кожны нумар вывераны да міліметра. За ўяўнай лёгкасцю тояцца працяглыя рэпетыцыі.

Апроч прагляду экспазіцыі ў гледачоў ёсць магчымасць трапіць на майстар-класы, лекцыі і творчыя сустрэчы з майстрамі пескаграфіі. Са сталіцы выстава імгненнага мастацтва адправіцца ў ваяж спачатку па гарадах Беларусі, а потым Літвы.