Карціны З сямейнага альбома

3 декабря 2013
У галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску праходзіць выстава да 75-годдзя беларускага Саюза мастакоў. Аб'яднанне Традыцыя, куды ўваходзяць прадстаўнікі старэйшага пакалення жывапісцаў, прапанавала экспазіцыю з 60 прац. З сямейнага альбома - так называецца тэматычная выстава.

Што за ёй хаваецца - раскажа Наталля Бардзілоўская.

Мовай усіх жанраў - партрэта, пейзажа, нацюрморта - выстава расказвае пра сям'ю. Твары каханых, дзяцей. Сямейныя будні і святы. Бацькоўская хата і від з роднага акенца. Больш за 60 прац. Аўтары - з Магілёва, Мінска, Віцебскага і Гомельскага рэгіёнаў. І ў кожнага на палатне - свой гімн любві і свой погляд на сямейныя каштоўнасці.

У выставы 23 аўтары з розных куткоў Беларусі. Усе яны - прадстаўнікі мастацкага аб'яднання Традыцыя, назва якой гаворыць аб галоўным - што аб'ядноўвае мастакоў. Майстры пэндзля вызнаюць рэалізм і ў сваёй творчасці развіваюць лепшыя яго традыцыі.

Прыхільнікі савецкай жывапіснай школы. Разам з тым Традыцыя - аб'яднанне з выяўленым нацыянальным почыркам. У працах - нашы землякі, этнічныя матывы, беларускія пейзажы.

Многія з прац былі спецыяльна напісаныя да выставы. У пошуках яркіх тыпажоў і шчырых асоб сталічныя майстры выязджалі на пленары, у рэгіёны, у глыбінку.
Шэраг палотнаў пасля мінскай выставы будуць падораны і зоймуць сваё месца ў абласных і раённых музеях, у галерэях аграгарадкоў.