Карціны з Беларусі на паказе ў адным з найстарэйшых кінатэатраў Еўропы

27 апреля 2015

У страсбургскім "Адысеі" ў рамках двухтыднёвіка расійскага кіно пакажуць "Сляды апосталаў" і "Брэсцкую крэпасць". Паказ стужак, у тым ліку беларуска-расійскіх, прысвячаецца 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дырэктар легендарнага "Адысея" Фарук Гюнальтай у гутарцы з беларускімі журналістамі асабліва падкрэсліў і экстраардынарнасць фільма "Брэсцкая крэпасць", і важнасць паказаных у ім падзей.

Двухтыднёвік расійскага кіно праходзіць у Страсбургу з 16 красавіка па 12 мая гэтага года. Пляцоўка - незалежны кінатэатр "Адысей" - быў пабудаваны ў 1913 годзе. Паказ арганізаваны пры падтрымцы Дзяржфільмафонда Расіі і пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. Як чакаецца, 7 мая ў "Адысеі" пройдзе афіцыйны паказ карціны "Брэсцкая крэпасць". Фільм будуць прапаноўваць аўтары ідэі і прадзюсары.