Канадскі Цырк дзю Салей паказаў сваё закуліссе

26 сентября 2013
12 гадзін на ўстаноўку сцэны і 200 - на пашыў самага складанага касцюма птушкі! Канадскі Цырк дзю Салей (або Цырк сонца) паказаў сваё закуліссе. Сёння легендарная трупа ўпершыню дасць шоу ў Беларусі. Паказ Алегрыя, што абазначае радасць, - гэта акрабатыка, якая займае дух, сучасная харэаграфія, небяспечнае фаер-шоу і жывы вакал. Багаж змясціўся ў 22-х грузавіках.

Усе білеты на шоу прададзеныя. Да канца тыдня беларускую публіку будуць здзіўляць 55 артыстаў з 17-ці краін, сярод якіх ёсць і беларусы. Як ім удалося трапіць у праслаўленую трупу? Рэпартаж пра Цырк дзю Салей глядзіце сёння вечарам у інфармацыйнай праграме Панарама.