Камерныя сімфоніі Вайнберга візуалізуюць

25 сентября 2019

Упершыню ў гісторыі камерныя сімфоніі Вайнберга візуалізуюць! Да 100-годдзя кампазітара фестываль Юрыя Башмета пакажа беларускім гледачам складаную гісторыю яго жыцця з дапамогай галаграфічнага шоу. На сцэне Белдзяржфілармоніі з'явіцца тонкая сярэбраная сетка шырынёй 7 метраў. Яна будзе амаль непрыметная чалавечаму воку. Так, East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера апынецца прама ўсярэдзіне галаграм.

У гэтым жа канцэрце 9 кастрычніка прагучыць і першая скрыпка Іспаніі Летыцыя Марэна. Уладальніца прэстыжных музычных стыпендый сыграе "Часы года" Пьяцола на інструменце 1762 года. Дарэчы, рарытэт за сотні тысяч долараў стварыў вучань Страдзівары Нікола Гальяна.