Камерная літаратурная сустрэча прайшла ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай

8 февраля 2017

Напярэдадні прайшла камерная літаратурная сустрэча ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай. З экспазіцыяй азнаёміліся беларускі публіцыст Мікалай Мятліцкі і яго туркменскі калега Агагельды Аланазараў.

Эксклюзіўны экспанат музея - нацыянальны дыван, уручную вытканы туркменскімі майстрыхамі ў ваенныя гады. Як знак павагі да савецкага салдата і пажаданне Перамогі ў 43-ім туркменскія жанчыны адправілі свой выраб на беларускі фронт. На дыване - партрэт Канстанціна Ракасоўскага - палкаводца, які камандаваў аперацыяй "Баграціён".

Вершы туркменкі Агулбіке Уразельдыевай хутка будуць апублікаваныя і на беларускай мове. Аўтар перакладу - паэт Мікалай Мятліцкі.