"Каласы пад сярпом тваім" - самая папулярная кніга 2019 года

13 декабря 2019
"Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча - самая папулярная кніга 2019 года. Выданне ў цвёрдай вокладцы куплялі часцей за ўсё. Такі аналіз ад Нацыянальнай кніжнай палаты і вядучых кнігагандлёвых арганізацый. У лідарах сярод аўтараў - Мікалай Чаргінец, Андрэй Горват, Наталля Батракова і Паліна Грынчанка. Вынікі па кніжнай галіне падвялі сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы.


Кніжная паліца Беларусі павялічылася на 9 тысяч выданняў


Сёлета кніжная паліца Беларусі павялічылася на 9 тысяч выданняў. У асноўным гэта гістарычная і дзіцячая літаратура. Усяго працуюць больш як 500 выдавецтваў, тут пераважная большасць - прыватныя прадпрыемствы і ІП. Шэсць вытворчасцяў сёння атрымалі ўзнагароды за асаблівыя дасягненні ў адыходзячым годзе. Напрыклад, за рэкордны тыраж або найбольшую колькасць найменняў. Падзяку за актыўную папулярызацыю беларускай кнігі атрымала і Белтэлерадыёкампанія.