Якой будзе Алёна Ланская на Еўрабачанні

4 апреля 2013

Над тым, як здзівіць і запомніцца, працуе зараз Алёна Ланская. Якой паўстане беларуска на Еўрабачанні, што ў выніку з песняй і кліпам, і крыху пра Аляксандра Рыбака. Ён быў заўважаны на здымках у Турцыі. З-за еўрапейскага прома-тура спявачка доўга была недаступная для беларускай прэсы. Так што пытанняў назапасілася шмат, і, галоўным чынам, аб падрыхтоўцы да конкурсу.


 


Тут, дарэчы, ужо ўсё ў самым разгары, упэўніўся Яўген Перлін.


Сённяшняя прэс-канферэнцыя выклікала вялізны ажыятаж. Больш за месяц Алена Ланская была практычна недаступная для беларускай прэсы. Каманда спявачкі ездзіла ў еўрапейскі прома-тур.


Не пакідалі Алёну ў супакоі і фотажурналісты.


Першыя пытанні,  вядома ж, пра новую песню. Салеа напісалі два еўрапейскія аўтары Марк Паэлінк і Марцін Кінг, якія ўжо не першы год складаюць хіты для зорак Еўрабачання.


Доўгачаканы кліп прэзентавалі без лішняга пафасу, як толькі яго даслалі турэцкія рэжысёры на чале з Сінолам Капмашэм, адразу ж яго паказалі ўсёй беларускай прэсе. Малюначак атрымаўся вельмі насычаны і цёплы. Што будзе - вельмі актуальна ў маі. А вось сам здымачны працэс Алёна ўспамінае з халадком...


У здымках прыняў удзел і пераможца Еўрабачання-2009 Аляксандр Рыбак. Ён знайшоў літаральна некалькі гадзін, каб прыляцець у Турцыю. Прычым, нягледзячы на холад, не сядзеў у сваёй ВІП-грымёрцы, чакаючы здымак сваёй сцэны.


Таксама прэзентавалі прома-пакет. Там ёсць дыск, словы песні, фота. А вось што павязуць у Швецыю - пакуль яшчэ не вырашылі.


Акрамя таго, беларуская дэлегацыя ўжо рыхтуе сцэнарый для беларускай вечарынкі. Ідэальным месца для яе правядзення стаў бы планетарый, але ў шведскім Мальмё яго проста няма. Пастаноўка нумара пакуль трымаецца ў таямніцы.