Якія культурныя падзеі варта не прапусціць?

16 мая 2014

Шэдэўр з трохсот кілаграмаў натуральнай шэрсці вышынёю з 6-павярховы дом. Габелен стагоддзя народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі сёння афіцыйна пакажуць. Іспалінскі твор - ужо рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса. Колькі каштуе эксклюзіў і хто сочыць за яго перамяшчэннямі?



У музей у 3 гадзіны ночы. Гэта магчыма. Ноч музеяў зноў апускаецца над Мінскам. Жывыя скульптуры і інтэрактыўны жывапіс у Нацыянальным мастацкім, светлавое шоу ў Гістарычным і не толькі. Экспанаты ажываюць да раніцы.



Падхопяць эстафету джазавыя вечары ля Палаца спорту. Музыканты не баяцца прамокнуць пад ліўнем, у іх усё прадугледжана. Хто дасць джаза ў гэтыя выхадныя - у рубрыцы Праменад.