Да стагоддзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы

2 декабря 2020

Да стагоддзя з дня нараджэння нашага класіка - беларускага драматурга Андрэя Макаёнка. Экспазіцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы паказвае яго не толькі як камедыёграфа, але і як рэдактара, перакладчыка і кінасцэнарыста. Выстава з бібліятэчных фондаў складаецца з некалькіх раздзелаў. Напрыклад, перыяд фарміравання аўтара падчас яго працы ў часопісе "Нёман". Значная роля экспазіцыі адводзіцца выданню "Театральный Минск", дзе друкаваліся літаратурныя работы Андрэя Макаёнка. Сярод экспанатаў і самі п'есы "Жыццё патрабуе», "Перад сустрэчай", "Зацюканы апостал" і іншыя.

Адметнасць выставы - выданне "Вожык" за 1949 год, дзе друкаваўся будучы драматург.