Да прыезду легендарнай групы Depeche Mode армія беларускіх прыхільнікаў рыхтавалася каля года

29 июля 2013

І ў гэтыя хвіліны на сцэне Мінск-Арэны брытанскія рокеры даюць свой канцэрт. Жадаючых трапіць на доўгачаканае шоу было так шмат, што музыканты прынялі рашэнне вярнуцца ў Беларусь ужо ў лютым.


Аб легендарнай групе, якая перавярнула свет электроннай і рок музыкі, раскажа Іна Пілевіч.


Менавіта ў гэтай групы з'явіўся першы афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі фан-клуб. Depeche Mode налічвае цэлую армію прыхільнікаў у нашай краіне, сярод якіх і прафесійныя музыканты.


Так калектыў Logika metro называюць прадаўжальнікамі стылю брытанскага трыа. Сёння працуюць у студыі над чарговай кавер-версіяй песні сваіх куміраў.


Сяргей Максімчук, лідар групы Logika metro: Гэтая музыка шматслойная вельмі. Яна пачыналася ад простага сінтыпопа. А зараз гэта цудоўны электраблюз. Былі і рок-моманты. Г.зн. музыка ніколі не надакучвае. Таму заўсёды на піку папулярнасці.


Беларусы пераспявалі хіты Depeche Mode легальна і з захаваннем аўтарскіх правоў. З дазволу брытанскага калектыву 10 гадоў назад быў запісаны трыб'ют-альбом, які за два тыдні прадаж разышоўся тыражом 2 тысячы копій. Заплацілі па тых часах вялізныя грошы - 3 тысячы долараў аўтарскіх.


Да гэтага моманту на беларускую зямлю ступала нага толькі аднаго ўдзельніка Depeche Mode - Эндзі Флетчара. Наведваў Мінск з dj-сэтам. У поўным складзе група прыбыла ў нашу сталіцу напярэдадні на асабістым самалёце з Вільнюса. Картэж аўтамабіляў для музыкантаў падалі проста да трапа паветранага судна. Групу суправаджае 90 чалавек: света- і гукарэжысёры, тэхнікі, менеджары, грымёры і нават повары.


Хоць падрабязнасці візіту Depeche Mode у Мінск арганізатары канцэрта трымаюць у сакрэце, схаваць інфармацыю ад адданых прыхільнікаў не атрымалася. У надзеі асабіста сустрэцца з кумірамі фанаты дзяжураць тут, ля 5-зорачнай гасцініцы ў цэнтры сталіцы, дзе для салістаў забраніраваны нумары - прэзідэнцкі люкс.


Жылыя пакоі і грымёркі задрапаваць у чорны і прадаставіць масажыстку! Такія патрабаванні да арганізатараў канцэрта. Асабліва выразна ў райдары прапісаны ўмовы харчавання. Так адзін з абавязковых напояў для музыкантаў - міндальнае малако.


Гастролі як святкаванне 30-годдзя калектыву. Depeche Mode, што ў перакладзе з французскай веснік моды, і сапраўды, некалі школьныя прыяцелі задалі свой стыль у электроннай і рок-музыцы. У іх на рахунку 13 студыйных альбомаў, якія разышліся тыражом больш чым 100 мільёнаў копій.


48 тон абсталявання. Больш 13 тысяч гледачоў. І гэта прытым, што кошт на білеты дасягаў больш як паўтара мільёна рублёў. У зале прыхільнікі не толькі з Беларусі, тут Масква, Санкт-Пецярбург і Кіеў. Па прычыне такога ажыятажу Depeche Mode праспявае на біс. Свой другі канцэрт у Мінску яны ўжо заявілі на 28 лютага.