Да свята мінскія галерэі падрыхтавалі тэматычныя экспазіцыі

8 мая 2020
Гарадская ратуша на выставе "Сімвалы Перамогі" знаёміць з дакументамі, паштоўкамі, асабістымі рэчамі ветэранаў. Усяго больш як 350 прадметаў. Самая вялікая частка прысвечаная медальернаму мастацтву. Сярод экспанатаў таксама мастацкія творы, у якіх ушанаваны гераічны подзвіг народа.

А ў Палацы мастацтваў сёння адкрываецца рэспубліканская выстава "75 гадоў памяці". Чатыры пакаленні мастакоў расказваюць аб падзеях ваенных гадоў мовай мастацтва. Усяго больш як 100 карцін з "Залатога збору" Беларускага саюза мастакоў