Да Вялікадня сувеніры з гліны падрыхтавалі на заводзе ў Радашковічах

18 апреля 2020
Тэматычныя калекцыі да Вялікадня з Мінскай вобласці. Стылізаваныя сувеніры з гліны падрыхтавалі на заводзе ў Радашковічах. Маленькіх анёлаў, чайныя наборы і іншыя прадметы посуду ўпрыгожваюць уручную ў розных тэхніках. Над афармленнем кожнага вырабу працуюць адразу некалькі спецыялістаў. Святочныя калекцыі тут кожную вясну дапаўняюць.

Штодня вырабляюць некалькі тысяч керамічных прадметаў дэкору і посуду. Частка з іх выключна хэнд-мейд. Фарміраваць вырабы дапамагаюць і спецыяльныя робаты. Шляхам спалучэння розных тэхнік  распрацоўваюць новыя нестандартныя калекцыі. 

Такія вырабы запатрабаваны і за мяжой. Посуд з Радашковічаў адпраўляецца ў Расію, Польшчу, краіны Прыбалтыкі. Летась наладзілі пастаўкі  і ў ЗША.