Да дзён культуры ў Верхнім горадзе ў наступным годзе далучыцца Венгрыя

13 декабря 2018

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінскай гарадской ратушы паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутара. Паміж нашымі краінамі ўсталяваліся добрыя ўзаемаадносіны: на трэць павялічыўся тавараабарот. У красавіку ў Будапешце прайшлі дні Мінска. Быў арганізаваны кірмаш беларускіх тавараў, двухбаковыя сустрэчы бізнесу і кіраўніцтва двух гарадоў.

Пазнаёміцца бліжэй з культурай гэтай краіны журналісты змаглі падчас канферэнцыі. У мінулым пасол Венгрыі 12 гадоў быў прафесійным танцорам. Майстар-клас даў і гасцям. Дарэчы, напрыканцы снежня ў канцэртнай зале "Мінск"   выступіць знакаміты венгерскі ансамбль "Дзюна арт".