Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Стэльмашонка - выстава беларускага майстра

13 февраля 2018

Графік, педагог, мастак... Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Стэльмашонка ў сталічнай галерэі - выстава беларускага майстра. Ад ранніх твораў у рэалістычнай манеры, "хрэстаматыйных" манументальных палотнаў - да графічных замалёвак алоўкам. Галоўныя праспекты, цырк, Палац прафсаюзаў. Гэта эксклюзіўная калекцыя - аднаўленне Мінска пасля вайны - сваёй фатаграфічнай дакладнасцю нагадвае "інстаграм 50-ых гадоў".

Акрамя карцін - прадстаўлены архіўныя сямейныя фотаздымкі мастака.