Свята тых, хто віртуозна валодае словам. Сёння свет адзначае Дзень пісьменніка. Галоўная літаратурная асоба, пра якую беларусы гавораць на гэтым тыдні - народны пісьменнік Кандрат Крапіва. Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка свет убачылі дзве кніжныя навінкі ад выдавецтваў "Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі" і "Мастацкая літаратура". Сярод іх выданне з серыі дзіцячай літаратуры. Дарэчы, гэта адзіная кніга, напісаная для малодшага пакалення. Юбілейнай даце прысвечаны і том з успамінамі пра Кандрата Крапіву.
Алена Атраховіч, унучка Кандрата Крапівы: "Пра Кандрата Крапіву многа напісана, але гэта літаратуразнаўчыя выданні, навуковыя, але як пра чалавека не было такіх кніг. Вобраз знакамітага чалавека з цягам часу бранзавее. Я паставіла сабе задачу расказаць эмацыянальна як унучка. І, мяркую, чытач мяне зразумее".
Кніга ўспамінаў - вынік шматгадовай працы ўнучкі Кандрата Крапівы Алены Атраховіч. Яна выступіла складальнікам выдання і аўтарам большасці яго артыкулаў. Таксама сваімі мемуарамі пра знакамітага аўтара падзяліліся яго сваякі, сябры і землякі.
Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы свет убачылі дзве кніжныя навінкі
3 марта 2021













