Вядомы беларускі мастак Канстанцін Качан выставіў свае работы ў Віцебску

1 августа 2019
Выстава "Радзімай зачараваны" адлюстроўвае непаўторную прыгажосць невялікіх вёсак і гарадоў Беларусі. На палотнах - старажытныя помнікі архітэктуры, храмы. Асабліва мастака натхнілі маляўнічыя месцы яго малой радзімы. Многія палотны адлюстроўваюць яго дзіцячыя ўспаміны.

Пасля Віцебска выстава адправіцца ў Магілёў. Да канца года праект ахопіць усе вобласці.