Вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання"

13 мая 2016

У другім паўфінале ў Швецыі выступіў і прадстаўнік ад Беларусі. IVAN выйшаў на сцэну пад пятым нумарам. Зала з першых нот сустрэла песню беларуса авацыямі. Але, на жаль, калі назвалі спіс фіналістаў, нашага канкурсанта сярод іх не аказалася. Такі зыход галасавання стаў сюрпрызам і для фанатаў у арэне, і для прафесіяналаў у шоу-бізнесе.

Па выніках галасавання ў фінал выйшлі 10 краін: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія. Імя трыумфатара "Еўрабачання" даведаемся ўжо заўтра вечарам. Прамую трансляцыю шоу будуць весці "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".