Ізраіль правядзе наступнае "Еўрабачанне"

13 мая 2018

Пераможніцай 63-га конкурсу песні стала Нета. “I'm not your toy” ("Я не твая цацка") атрымала максімальную падтрымку тэлегледачоў і добрую ацэнку прафесійнага журы. Усяго 529 балаў, што амаль на сотню больш за ўладальніцу другога месца - кіпрыётку Элені. Пасля перамогі ізраільцянка дала вялікую прэс-канферэнцыю на арэне ў Лісабоне.

Наступным галоўным шоу, на якім засяродзіцца Еўрапейскі Вяшчальны Саюз, стане дзіцячае "Еўрабачанне". Прэстыжны конкурс юных вакалістаў прыме Мінск у канцы лістапада.