Выданне "Традыцыйны беларускі касцюм" знаёміць з этнічнай культурай беларусаў

10 февраля 2017

«Традыцыйны беларускі касцюм» - новае выданне Акадэміі навук - знаёміць з этнічнай культурай беларусаў. Адлюстраваны адметнасці адзення XIX–XX стагоддзяў. Аўтары працавалі над выданнем два гады. Зроблена каля 300 фотарэканструкцый.

За апошнія гады гэта адзінае выданне пра асаблівасць беларускага адзення. Кніга даступна на беларускай, рускай i англiйскай мовах.