Памёр знакаміты савецкі і расійскі рэжысёр Пётр Тадароўскі

24 мая 2013

Прычынай смерці называюць сардэчны прыступ. Легендарны рэжысёр зняў такія ўсенародна любімыя фільмы, як Каханая жанчына механіка Гаўрылава, Інтэрдзяўчынка, Ваенна-палявы раман і Анкор, яшчэ анкор. Па біяграфічнай аповесці Пятра Яфімавіча Успамінай, не ўспамінай быў зняты фільм Курсанты. Пятру Тадароўскаму было 87 гадоў.