З жыцця пайшоў народны мастак Беларусі Гаўрыіл Вашчанка

14 февраля 2014
Сёння на 86-м годзе з жыцця пайшоў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі Гаўрыіл Вашчанка. Сваю творчасць ён звязаў з малой радзімай - Палессем. Прыродзе краю прысвечаныя карціны Непакорныя, Палеская песня, Крылы маці, шматлікія партрэты, краявіды. Вялізны ўклад Гаўрыіл Харытонавіч унёс у стварэнне, станаўленне і развіццё беларускай школы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Імя мастака вядомае на ўсіх кантынентах, выстаўляўся па ўсім свеце - у Аўстрыі, Алжыры, яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, нацыянальных музеях Малдовы, Балгарыі. Цырымонія развітання з Гаўрыілам Вашчанкам запланаваная на заўтра. Яна пройдзе ў мінскім Палацы мастацтваў.