Са скарбніцы Белтэлерадыёкампаніі

4 ноября 2014

Праект Музычны скарб Беларусі - гэта эксклюзіўная калекцыя рарытэтных запісаў з архіваў. У зборнік увайшлі шэсць дыскаў - ад фальклору да класікі. Сёння а 7-й гадзіне вечара ў Белдзяржфілармоніі пройдзе жывы канцэрт з удзелам калектываў і выканаўцаў, прадстаўленых у зборніку. Акрамя таго, гасцей вечара чакаюць уключэнні са студыі Беларускага радыё, якое адзначае 89-годдзе. Прамую трансляцыю з філармоніі будзе весці радыёканал Культура.


Адметнасцю праграмы стануць аўдыёзапісы з галасамі мэтраў айчыннай музычнай культуры. А 14 лістапада глядзіце тэлеверсію канцэрта ў эфіры Беларусь 1.