З сямі тысяч білетаў, прададзеных на канцэрт Depeche Mode, вярнулі толькі 334

28 июля 2017

Добрая навіна для фанатаў брытанскай групы Depeche Mode. Музычнае шоу усё ж пройдзе ў Мінску. Гэта пацвердзілі арганізатары канцэрта. Нагадаем, канцэрт 17 ліпеня не адбыўся з-за таго, што саліст калектыву Дэйв Гаан быў шпіталяваны. У дзявятай клінічнай бальніцы франтмену аказалі неабходную дапамогу, дзякуючы чаму ўся група змагла прадоўжыць гастролі ў рамках сусветнага турнэ. Вядома, што фінальным акордам гастроляў стане шоу ў Мінску. Дарэчы, сталічныя фаны не гублялі надзеі на вяртанне рок-легенд, аб гэтым гаворыць статыстыка: з сямі тысяч прададзеных білетаў вярнулі 334, а гэта ўсяго пяць працэнтаў.