простага матэрыялу зусім няпростыя скульптуры

2 мая 2015

Каля сталічнага храма ў гонар Усіх Святых разгарнулася грандыёзнае дойлідства. Першы Міжнародны фестываль пясчаных скульптур пачнецца ўжо заўтра. Умельцы з розных гарадоў Расіі правядуць майстар-класы і раскажуць, чаму творы з пяску і гліны добра вытрымліваюць і дождж, і вецер.

Тут і партрэт Уладзіміра Мулявіна, і рускія матрошкі, а таксама героі з мультфільмаў “Маша і Мядзведзь”. Фестываль працягнецца да канца лета.