З хору хлопчыкаў - у паўнацэннае харавое аддзяленне. Юбілей адзначаюць прафесіяналы музычнай справы

22 апреля 2018

50 гадоў спаўняецца харавому аддзяленню рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі! У 1968 годзе заслужаны артыст Расіі Ігар Жураўленка арганізаваў хор хлопчыкаў, а на яго аснове склалася і само аддзяленне. Галоўнай задачай стала падрыхтоўка кваліфікаваных хормайстраў і артыстаў хору. Выпускнікі працуюць вядучымі майстрамі ў найлепшых калектывах свету. А сёння ў Мінску на пляцоўцы "Верхні горад" адбудзецца канцэрт-сустрэча выпускнікоў харавога аддзялення. Дырыжыраваць будуць кіраўнікі капэлы розных гадоў.

Сямён Кліманаў, дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ:

"Унікальнае падраздзяленне, таму што ў нас харавому рамяству навучаюцца толькі хлопчыкі. Хор хлопчыкаў фактычна ў 1968 годзе быў арганізаваны першым у РБ, вось гэты самы хор хлопчыкаў нашай школы. Вось літаральна летам мінулага года хор пабываў з візітам у Кітаі".

Менавіта хор хлопчыкаў і юнакоў рэспубліканскай гімназіі-каледжа прымаў удзел у спецпраекце Агенцтвы тэленавін "Яны спявалі за Радзіму". Гучалі самыя папулярныя песні вайскоўцаў гадоў.