З Францыі ў Беларусь прыбылі палотны сучасных французскіх мастакоў

1 декабря 2016

Парыжскі Гран-Пале ненадоўга змяніў кантэнт-лакацыю на мінскі адрас. З Францыі ў Беларусь прыбылі палотны сучасных французскіх мастакоў, удзельнікаў прэстыжнага салоннага праекта Art-Capital. У беларускай публікі ёсць магчымасць ацаніць працы не толькі замежных аўтараў, але і сваіх суайчыннікаў. Летась нацыянальны павільён дэбютаваў у Парыжы. Акрамя таго, нашы мастакі былі ўдастоены прэстыжнай прэміі Тэйлара. Падрабязна  Ніна Мажэйка.

«Улада цемры» памерам 130 на 90 сантыметраў. Гэта не гатычнае выказванне, а прызнаны жывапіс гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. У мінулым годзе яе палатно-алегорыя на тэму вайны здабыла міжнародную славу - прэмію імя барона Тэйлара. Камісія, якая складаецца з 12 чалавек, адзначыла яшчэ аднаго беларуса - скульптара Сяргея Парцянкова. Яго скульптурную кампазіцыю, дакладна, папяровую для ўдзелу ў экспазіцыі ў Парыж даставілі бізнес-класам. Без аўтара. Арыгінал дыплома з эмблемай Тэйлара сёння перадалі асабіста ў рукі.

Год таму ў так званы залаты квадрат пад шкляным нефам Гран-Пале акрамя дзевяці нацыянальных павільёнаў арганічна ўпісаўся і беларускі. Упершыню. Удзельнікі салонаў - гістарычна іх 4 - атрымліваюць медалі.

Але ў нашым выпадку прэміі. Так сімвалічна для дэбютантаў скончыўся 66 сезон салоннага праекта Art-Capital.

Рэдкі выпадак - свежае французскае мастацтва, арыгіналы па суседстве.  Палотны ў Мінск дастаўлялі ўласнымі сіламі беларускага дыпкорпуса ў Францыі. 15 французскіх мастакоў пажадалі выстаўляцца ў Мінску. Гэта ўдзельнікі трох апошніх салонаў, усе пад адным дахам  Нацыянальнага цэнтру сучасных мастацтваў.

Фармулёўка «сучасны» сёння даволі размытая. Работы, якія выстаўляюцца ў Гран-Пале, пад тэрміналогію ў поўным сэнсе не падыходзяць. Хутчэй, гэта мадэрн-арт. Да мадэрнізму не адносяцца, але намякаюць на выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў і прэтэнзію на арыгінальнасць.

Культурны абмен зрэзюмаваў каталог сумеснага беларуска-французскага праекта Art-Capital. Сюды змясцілі экспазіцыю з улікам усіх аўтараў. Культурны рэверанс паміж Францыя і Беларуссю.