IX Мінскі міжнародны Калядны тыдзень адкрыла прэм'ера "Дон Паскуале"

14 Снежня 2018

IX Мінскі міжнародны Калядны тыдзень у Вялікім адкрыла прэм'ера оперы-буфа "Дон Паскуале" італьянскага кампазітара Гаэтана Даніцэці. У пастаноўцы задзейнічаны толькі новыя вакалісты трупы, артысты, чые імёны яшчэ мала вядомыя. Наогул, аж да 21 снежня на падмостках тэатра самыя свежыя і аншлагавыя спектаклі апошніх сезонаў: "Тоска", "Багема", "Саламея". Самая чаканая падзея Каляднага форуму - сольны канцэрт опернай дзівы расійскай спявачкі Вольгі Перацяцькі - ужо заўтра. Завершыцца фестываль вялікім гала-шоў зорак сусветнага акадэмічнага вакалу.

У рамках форуму пройдзе V Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Сёлета на ўдзел пададзена больш за 300 заявак з 26 краін. Пераможцаў назавуць пасля трох тураў 19 снежня ў канцэрце "Маладыя галасы сусветнай оперы".