IVAN з кампазіцыяй Help you fly выступіць у другім паўфінале

2 мая 2016

Наш нумар - пяты. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Чым мае намер здзіўляць рудавалосы беларус, ужо ведае Дар'я Белавусава-Пятроўская. Бакавы контрудар, хук і аперкот - IVAN вырашыў пакласці Еўропу на лапаткі. Ніякага балета і харэаграфіі - беларусы будуць накаўтаваць голасам і жывёльнай пластыкай.

Як узняцца над цяжкасцямі і складанай сітуацыяй IVAN распавядзе і пакажа на ўласным прыкладзе. Песня How to fly - вельмі асабістая. Словы - гэта вопыт, музыка - рашэнне. Правільнае альбо не - меркаваць публіцы.

Кожны дзень IVANA распісаны пасекундна. Інтэрв'ю для часопісаў, газет і тэлебачання дае ў перапынках ад асноўнай працы. Рудавалосы беларус настолькі папулярны, што менавіта яго ўбачылі ў вобразе Трубадура для новага анімацыйнага фільма "Па слядах Брэменскіх музыкантаў".

Сёння IVAN прыбыў у сталіцу Швецыі Стакгольм. Сёлета ў конкурсе прымаюць удзел 43 краіны. Беларус выступіць на сцэне "Еўрабачання" ў другім паўфінале 12 мая.