Вынікі галасавання Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" аб’явіць Саба Каразанашвілі

22 ноября 2017

У гэтым сезоне вяшчальнікаў шоу шукалі сярод дзяцей краіны-гаспадыні. Аб’явіць балы беларускіх гледачоў і журы юны жыхар Тбілісі з беларускімі каранямі - маці хлопчыка працуе ў пасольстве нашай краіны ў Грузіі. Саба таксама спявае і валодае чатырма мовамі. Сёння ён упершыню сустрэўся з беларускай удзельніцай дзіцячага "Еўрабачання" Хеленай Мерааі. Для юных артыстаў арганізатары дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавалі сёння вялікую экскурсію па Тбілісі. А ўжо заўтра ў графіку Хелены Мерааі другая рэпетыцыя. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў гэтую нядзелю. Трансляцыю конкурсу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".