Вынікі "Еўрабачання" перагледжаны. ЕВС памыліўся з вынікамі галасавання

22 мая 2019
Вынікі "Еўрабачання" перагледжаны. Еўрапейскі Вяшчальны Саюз памыліўся з вынікамі галасавання. Беларусь паднялася на адзін радок  у фінальным рэйтынгу, выніковая табліца змянілася.

Сёння на сайце ЕВС апублікаваны новыя звесткі па выніках фіналу міжнароднага конкурсу. Як гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе,  збой адбыўся ў сістэме падліку галасоў. ЕВС прызнаў, што з-за чалавечай памылкі быў выкарыстаны няправільны агрэгаваны вынік пасля расфарміравання беларускага журы. Гэта не паўплывала на падлік ачкоў, атрыманых у выніку тэлевізійнага вяшчання, і агульны пераможца і лепшыя  чатыры песні конкурсу застаюцца нязменнымі. Аднак расклад паміж астатнімі ўдзельнікамі змяніўся. Такім чынам, Беларусь заняла 24 месца  сярод сарока адной краіны - удзельніцы "Еўрабачання". Цікава, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз ці будзе такі ж  прынцыповы да сваіх памылак, як да памылак іншых?